«««Kubak VKL: Spadčyna Mindoŭga-XІІІ»»»: Пераможца - Rapid (Bucharest)!!!

Автор Chdaor, Апр. 09, 2024, 08:38

« назад - далее »
Блок с содержанием первого сообщения
Шчыра Запрашаем!!! ;)

Стадыён - "Eden Arena": 81 000 Месцаў
Стартавы ўнёсак - 1000 ktlr
Абмежаваньне па ПМ11 - 98
Абмежаваньне Рэйтынгавае - не менш за 1300
"Залаты" фонд - 16 000 ktlr
Размеркаваньне Ўзнагародаў:
1 - 4000 ktlr; 2 - 3000 ktlr; 3 - 1600 ktlr; 4 - 1300 ktlr; 5 - 1100 ktlr; 6 - 1060 ktlr; 7 - 1040 ktlr; 8 - 1000 ktlr; 9 - 700 ktlr; 10 - 400 ktlr; 11 - 300 ktlr; 12 - 200 ktlr; 13 - 150 ktlr; 14 - 100 ktlr; 15 - 50 ktlr; 16 - 0

Спойлер
Калі падчас Турніру адной з каманд-чальцоў здзяйсняецца купля футбаліста, набыцьцё якога вядзе да перавышэньня камандай дапушчальнага значэньня мяжы ПМ, удзел дадзенага гульца ў матчах КТ забаронены! У іншым выпадку - камандзе залічваецца тэхнічная параза (0:3) ў кожнай такой сустрэчы.
На групавой стадыі каманды падзяляюцца на 4 групы (па 4 у кожнай) і сустракаюцца паміж сабою ў адзін круг.
Раздзяленьне камандаў на групы адбываецца згодна з ПМ-11 і Рэйтынгам удзельнікаў: кожнаму клюбу ў залежнасьці ад гэтых паказчыкаў надаюцца два парадкавыя нумары, пасьля сумаваньня каторых каманда набывае ўласны нумар "пасеву" (ад 1 да 16). У выпадку роўнасьці сумарных паказчыкаў перавагу атрымлівае клюб з вялікшым Рэйтынгам.
У залежнасьці ад нумару "пасеву", уласна, адбываецца і размеркаваньне камандаў па групах:[/color]
А:   1___8___9____16
B:   2___7___10___15
C:   3___6___11___14
D:   4___5___12___13

Выніковыя месцы на групавой стадыі вызначаюцца ў залежнасьці ад:
1. Колькасьці набраных балаў;
2. Выніку асабістых сустрэчаў;
3. Агульнай розьніцы галоў;
4. Колькасьці забітых галоў;
5. Рэйтынгу камандаў.

Далей адбываецца стадыя Плэй-Офф.

Вялікі Плэй-Офф (1-8 Месцы):
1/4 Фіналу:
I. А1-С2___II. A2-C1___III. B1-D2___IV. B2-D1
1/2 Фіналу:
A. I - III______B. II - IV
Матч за 3-яе Месца: саступіўшы А - саступіўшы В
Фінал: Перамажца А - Пераможца В.

Малы Плей-офф (9-16 Месцы):
1/4 Фіналу:
I. А3-С4___II. A4-C3___III. B3-D4___IV. B4-D3
1/2 Фіналу:
A. I - III______B. II - IV
Матч за 3-яе Месца: саступіўшы А - саступіўшы В
Фінал: Перамажца А - Пераможца В.
Дзель прыбытку ад продажу ўваходных білетаў  на гульні складае 47% кожнай з камандаў-суперніцаў (дзель у памеры 6% накіроўваецца ў кішэню Арганізатару).


1. Słavija (Praha, Čechija) - - - 96,43 - - - 2038
2. Viorgl (Viorgl, Aŭstryja) - - - 97,48 - - - 1615
3. Arahac (Aštarak, Armienija) - - - 96,53 - - - 1797
4. Barsełona (Barsełona, Hišpanija) - - - 97,17 - - - 1690
5. Denizlispor (Denizli, Turcyja) - - - 97,70 - - - 2242
6. Słovan (Bratysłava, Słavakija) - - - 95,44 - - - 1356
7. Budźio-Glimt (Budźio, Narvehija) - - - 97,33 - - - 2168
8. Chapael (Chajfa, Izrajil) - - - 96,99 - - - 3020
9. Kłuž (Kłuž, Rumynija) - - - 97,64 - - - 3386
10. Kiłkeńni Sici (Kiłkeńni, Irłandyja) - - - 96,98 - - - 2019
11. Iveryja (Chašury, Hruzija) - - - 97,05 - - - 1449
12. Rapid (Bucharest, Rumynija) - - - 95,68 - - - 2073
13. Sent-Džordž (Kospikua, Malta) - - - 96,26 - - - 2645
14. Vardarski (Bahdancy, Paŭnočnaja Makiedonija) - - - 95,62 - - - 1320
15. Afan Lido (Port-Tolbat, Uels) - - - 96,15 - - - 2376
16. Filkir (Rejk'javik, Isłandyja) - - - 97,64 - - - 1835.

 Ссылка

Chdaor

Ну і, уласна кажучы, асноўнае дзеля чаго мы сёньня сабраліся тут... :))
!!! قَهُ لُبِشْ؟ - لُبْلُ بَلَرُثْ! - نُ طُ وْضَيَمْنَ

Chdaor

!!! قَهُ لُبِشْ؟ - لُبْلُ بَلَرُثْ! - نُ طُ وْضَيَمْنَ

Chdaor

!!! قَهُ لُبِشْ؟ - لُبْلُ بَلَرُثْ! - نُ طُ وْضَيَمْنَ

Chdaor

!!! قَهُ لُبِشْ؟ - لُبْلُ بَلَرُثْ! - نُ طُ وْضَيَمْنَ

Chdaor

!!! قَهُ لُبِشْ؟ - لُبْلُ بَلَرُثْ! - نُ طُ وْضَيَمْنَ

Chdaor

Адпаведна, самы час знаёміцца з супернікамі, зьбіраць інфармацыю аб іх, аналізаваць і пільна-пільна сачыць за кожным іх рухам - бо ўжо неўзабаве давядзецца сустрэцца з імі!

Смарагдавы газон прыгажуні Эден Арэны ўжо чакае!!! ;)
!!! قَهُ لُبِشْ؟ - لُبْلُ بَلَرُثْ! - نُ طُ وْضَيَمْنَ

Chdaor

УВАГА!!!
(Арганізацыйная інфармацыя для ўдзельнікаў Спаборніцтваў)

Каб пазбегнуць патэнцыйна магчымых спрэчных сітуацый, паведамляем, што:
Дзеючым Ўладальнікам галоўнага Трафею Спаборніцтваў, клюбам Вёргль, з аднайменнага гораду аўстрыйскай зямлі Ціроль, была здзейсьнена пакупка футбаліста, якая пацягнула за сабою перавышэньне паказчыку агульнай моцы каманды (ПМ) за дапушчальны парог.
Адпаведна, згодна з Рэгламентам Спаборніцтваў, удзел дадзенага гульца (LW Марцін Дзінаў) ў матчах КТ забаронены! У іншым выпадку - камандзе будзе залічана тэхнічная параза (0:3) ў кожнай падобнай сустрэчы.
!!! قَهُ لُبِشْ؟ - لُبْلُ بَلَرُثْ! - نُ طُ وْضَيَمْنَ

Kresik

Цитата: Chdaor от Фев. 28, 2025, 22:56  
УВАГА!!!
(Арганізацыйная інфармацыя для ўдзельнікаў Спаборніцтваў)

Каб пазбегнуць патэнцыйна магчымых спрэчных сітуацый, паведамляем, што:
Дзеючым Ўладальнікам галоўнага Трафею Спаборніцтваў, клюбам Вёргль, з аднайменнага гораду аўстрыйскай зямлі Ціроль, была здзейсьнена пакупка футбаліста, якая пацягнула за сабою перавышэньне паказчыку агульнай моцы каманды (ПМ) за дапушчальны парог.
Адпаведна, згодна з Рэгламентам Спаборніцтваў, удзел дадзенага гульца (LW Марцін Дзінаў) ў матчах КТ забаронены! У іншым выпадку - камандзе будзе залічана тэхнічная параза (0:3) ў кожнай падобнай сустрэчы.
Добрый день! Принял к сведению.

Chdaor

Гульні Групавога Этапу пасьпяхова дададзены ў Расклад!
!!! قَهُ لُبِشْ؟ - لُبْلُ بَلَرُثْ! - نُ طُ وْضَيَمْنَ

Chdaor

#159
Шаноўнае Спадарства, вось і сконьчыўся Групавы Этап нашага Турніру!
Віншуем шчасліўчыкаў, што далі рады апынуцца ў Вялікім Плэй-офф, і спачуваем небаракам, што апынуліся па-за межамі Лепшых Васьмі.
У шматлікіх эпіходах розьніца паміж імі вызначалася літаральна ў самыя-самыя апошнія імгненьні Групавога Этапу...
У кожнай Групе барацьба трывала да апошняга! Эмоцыі, што прымушалі заўзятараў ледзь не губляць прытомнасьць! Удзячнасьць іхняя ня ведала межаў! Дакладна, гэта было вартае таго!!!
Але ж нехта мусіў саступіць...
А камусьці пашанцавала кропельку больш і наперадзе яго чакаюць выпрабаваньні за самае "салодкае"! ;))

Гульні стадыі Плэй-офф дададзеныя ў Расклад, сочым!!! :))
!!! قَهُ لُبِشْ؟ - لُبْلُ بَلَرُثْ! - نُ طُ وْضَيَمْنَ

Chdaor

Адбыліся чвэрцьфінальныя сустрэчы і кола саіскальнікаў галоўнай узнагароды скарацілася ўдвая...
Завершальная стадыя Спаборніцтваў ужо не так далёка, як гэта здавалася на пачатку.  ;)
Гульні дададзеныя ў Расклад. Зычым посьпехаў удзельнікам!!!

P.S. Згодна з добраю (ці ня вельмі добраю) традыцыяю, ніколі ў гіторыі нашага Турніру дзейнаму ўладальніку галоўнага Трафею не атрымоўвалася абараніць сваю Ўзнагароду (то бок двойчы запар зрабіцца Пераможцам Кубку ВКЛ!) - ужо дакладна высвятлілася, што не стаў выключэньнем і дзейны Розыгрыш - Пераможца Кубку ВКЛ-XII, аўстрыйскі Вёргль, на стадыі 1/4 Фіналу ў супрацьстаяньні з ісланскім Фількірам, быў вымушаны таксама скласьці свае паўнамоцтвы...
!!! قَهُ لُبِشْ؟ - لُبْلُ بَلَرُثْ! - نُ طُ وْضَيَمْنَ

Chdaor

Вось і сконьчыліся нашыя Спаборніцтвы... Нат неяк сумна развітвацца.  :(
Але ж ужо неўзабаве распачнецца афіцыйная частка Сэзону, то там ужо не насумуем!!!  ;)
Дзякуем усім удзельнікам і, вядома, віншуем з фінансавымі "пернічкамі" (каму больш пашанцавала, каму трохі менш)!
Агульныя ўражаньні ізноўку на мегаўзроўню - што ні сустрэча, то самая зацятая барацьба да апошняга моманту!!!
Гледачы і заўзятары бесперапынна знаходзіліся ў шакавальным захапленьні!!!

Асабістыя віншаваньні кіраўніцтву клюбу Rapid - з Золатаааам!!! Ізноўку ўлюбёныя 1-0! Добра мець такога Папу, што "за ручку" прыводзіць да Перамогі! Брава!!!
Słovan - са Срэбрам!!! Віншаваньні!!! Сапраўднае адкрыцьцё Турніру - 15-ы нумар пасеву атрымоўвае сарэбраныя ўзнагароды - выдатный Вынік!!!
Kłuž!!! Бездакорнае выкананьне 11-мэтровых, няма словаў - і камплект Бронзавых мэдалёў!!!

Denizlispor - Віншуем з Малым Трафеям!!! Таксама дамоў вяртаемся не з пустою кішэняю! :)

Пасьпяховага Сэзону зычым! Няхай усе пастаўленыя мэты абавязкова атрымаецца дасягнуць!
!!! قَهُ لُبِشْ؟ - لُبْلُ بَلَرُثْ! - نُ طُ وْضَيَمْنَ

Amin

Усім дзякуй за гульню, было напружана да апошняй хвіліны!